Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Збожжа будзе менш, але павінна хапіць


Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі

Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі

Сабранага ў Беларусі збожжа будзе дастаткова для ўнутраных патрэбаў і экспарту. Пра гэта паведаміў Сяргей Сідорскі ў часе паездкі па Гомельскай вобласьці.

Ураджай збожжа сёлета ў Беларусі будзе ніжэйшым, чым плянавалася. Галоўнай прычынай недабору ўраджаю стала моцная засуха на ўсходзе краіны. Разам з тым, як падкрэсьліў прэм'ер, сабранага збожжа будзе дастаткова для забесьпячэньня насельніцтва прадуктамі харчаваньня, а жывёлагадоўлі – кармамі.

Паводле Сідорскага, за апошнія два гады ўрад вырашыў задачу забесьпячэньня насельніцтва крупамі ўласнай вытворчасьці. Цяпер у Беларусі ў неабходнай колькасьці вырабляецца грэчка, проса і іншыя віды крупаў.

Сяргей Сідорскі адзначыў таксама, што найбольш моцна засуха паўплывала на ўраджай у Гомельскай вобласьці. Паводле прэм'ер-міністра, урад разгледзіць пытаньне аб падтрымцы гаспадарак Гомельскай вобласьці кармамі для жывёлы, рэзэрвы для гэтага ёсьць, – паведамляе БЕЛТА.
XS
SM
MD
LG