Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аскар Акаеў пазбаўлены статусу недатыкальнасьці


Кіргіскі прэзыдэнт Роза Атунбаева падпісала 12 жніўня дэкрэт аб пазбаўленьні першага прэзыдэнта краіны Аскара Акаева статусу недатыкальнасьці. Пытаньне ініцыяванае кіргіскім віцэ-прэм'ерам Азымбекам Бекназаравым. Дэкрэт падпісалі дзевяць прадстаўнікоў кіргіскага часовага ўраду. Тры чалавекі выказаліся супраць.

Пасьля сакавіцкай рэвалюцыі 2005 года супраць Аскара Акаева былі заведзеныя некалькі крымінальных спраў. Яго абвінавачвалі ў дзеяньнях, накіраваных супраць інтарэсаў дзяржавы. Пытаньне аб прыцягненьні яго да крымінальнай адказнасьці і экстрадыцыі з Расеі сёньня застаецца адкрытым.
XS
SM
MD
LG