Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неафіцыйны саміт кіраўнікоў дзяржаў-сяброў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы пачнецца ў Ерэване 20 жніўня.

Паводле агенцтва DELFІ, падчас саміту чакаецца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі.

Як паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта Армэніі, у рамках саміту адбудуцца неафіцыйныя сустрэчы кіраўнікоў краін-сяброў АДКБ, у Ерэване і ў курортным горадзе Севан будуць праведзеныя рабочыя абмеркаваньні і шэраг двухбаковых сустрэч.

Плянуецца, як перадае агенцтва АрмІнфо, што ў рамках саміту будуць абмеркаваны пытаньні рэгіянальнай бясьпекі, у тым ліку супрацоўніцтва паміж краінамі-сябрамі АДКБ у пытаньнях процідзеяньня цяперашнім выклікам і пагрозам.

У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан.
XS
SM
MD
LG