Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнта прыцягваюць да крымінальнай адказнасьці


Аскар Акаеў

Аскар Акаеў

Часовы ўрад Кіргізстану прыняў дэкрэт аб зьняцьці недатыкальнасьці з першага прэзыдэнта рэспублікі Аскара Акаева, паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе кабінэту.

"Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева 12 жніўня падпісала гэты дакумэнт", – паведамілі ў прэс-службе.

Генэральнай пракуратуры даручана "прыняць усе неабходныя меры па прыцягненьні да крымінальнай адказнасьці А.Акаева, а таксама яго экстрадыцыі ў Кіргізстан", -- сказалі ў прэс-службе.

Дэкрэт ўступіў у сілу зь дня падпісаньня.

Паводле прэс-службы, А.Акаеў абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкага злачынства – у тым, што дапусьціў ужываньне агнястрэльнай зброі супраць мірнага насельніцтва, у перадачы кіргіскіх зямель Кітаю і Казахстану, а таксама – "зьнішчэньні народнага багацьця, узурпацыі дзяржаўнай улады шляхам так званых народных рэфэрэндумаў".
XS
SM
MD
LG