Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя скаардынуе падрыхтоўку да выбараў


Адбылося чарговае пасяджэньне круглага стала па вылучэньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары.

У пасяджэньні бралі ўдзел Анатоль Лябедзька, Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Уладзімер Колас і прадстаўнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Паводле аднаго з удзельнікаў, старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, на круглым стале "вырашылі скараціць дакумэнты да аднаго мінімальнага".

"У ім будзе гаварыцца, што мы, прадстаўнікі такіх і такіх структур, дамаўляемся аб стварэньні супольнай структуры па каардынацыі падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі і будзем каардынаваць вылучэньне ў камісіі, нагляданьне, арганізацыю міжнароднага і ўнутранага ціску па зьмене заканадаўства, мабілізацыю людзей на вуліцу дзеля пратэсту супраць фальсыфікацый. Гэта канкрэтныя кірункі дзейнасьці, пад якімі мы падпісваемся і дадзім падпісацца ўсім. Гэта будзе вельмі важны крок, і мы зразумеем, хто ў нас зьвязаны адным ланцугом і хоча працаваць разам. Таксама можна выкласьці пазыцыю па адзіным кандыдаце".

Дакумэнт плянуецца падрыхтаваць да наступнага пасяджэньня круглага стала, якое адбудзецца 18 жніўня. Потым дакумэнт прапануюць на подпіс усім, хто мае прэзыдэнцкія амбіцыі, а таксама лідэрам палітычных структур, якія маюць намер браць удзел у прэзыдэнцкай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG