Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за надвор’я у гарадах Беларусі пагоршылася паветра


Узровень забруджанасьці паветра ў некаторых гарадах Беларусі падвысіўся з-за працяглай гарачыні і адсутнасьці ападкаў. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя.

Як падае БЕЛТА, паводле стацыянарных назіраньняў у пэрыяд з 5 па 11 жніўня, максымальныя канцэнтрацыі фармальдэгіду ў Віцебску перавышалі нарматыў якасьці ў 1,1-1,4 разы, Берасьці – у 1,4-1,9 разы, Магілёве – у 2,1 разы, Оршы – у 2-2,3 разы. У Менску (раён вуліцы Шчорса) максымальная канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,2 нормы гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі.

Максымальныя канцэнтрацыі цьвёрдых часьцінак сумарна ў Мазыры (раён вуліцы Пралетарская) і Менску (раён вуліцы Бабруйская) складалі 1,3 ГДК і 1,5 ГДК адпаведна.

У Магілёве максымальныя канцэнтрацыі аміяку знаходзіліся ў межах 1,3-1,7 ГДК, фэнолу (раён вуліцы Чалюскінцаў) – 1,1-1,9 ГДК. Кароткачасовае павелічэньне ўтрыманьня дыяксыду азоту (1,2 ГДК) зафіксавана ў раёне вуліцы Астроўскага.

Па дадзеных бесьперапынных вымярэньняў, павелічэньне ўтрыманьня ў паветры цьвёрдых часьцінак фракцыі РМ-10 адзначана ў мінулыя выхадныя дні. Сярэднесутачныя канцэнтрацыі 7 і 8 жніўня ў Жлобіне, Магілёве, Менску і Віцебску знаходзіліся ў межах 1,4-1,8 ГДК.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG