Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя асудзіла брытанскую тэорыю аб новым гене


Палітычныя колы Індыі лічаць новую тэорыю брытанскіх навукоўцаў аб гене, адказным за рэзыстэнтнасьць антыбіётыкаў, тэорыяй змовы супраць краіны. Напярэдадні міністэрства аховы здароўя Індыі заявіла, што дасьледаваньне можа выклікаць паніку. Таксама ведамства асудзіла прапанаваную навукоўцамі назву новага гена, якая ў перакладзе азначае "новы дэлійскі мэталя-лакткамаз-1».

Брытанскі навуковы часопіс «Ланцэт», які днямі апублікаваў дасьледаваньне двух унівэрсытэтаў Вялікабрытаніі аб адкрыцьці новага віду гена, які адказвае за неўспрымальнасьць бактэрый да антыбіётыкаў, назваў сярод краін распаўсюджваньня гэтых бактэрый Індыю, Пакістан і Бангладэш.
XS
SM
MD
LG