Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Таджыкістане аднавіцца трансьляцыя Расейскага тэлебачаньня


Кіраўніцтва дзяржаўнага камітэта па тэлебачаньні і радыё ў Душанбэ заявіла, што ў краіне хутка можа аднавіцца вяшчаньне расейскага тэлеканалу РТР-Планета, перадачы якога не трансьляваліся тут больш за год. Увесь гэты час прадстаўнікі расейскіх уладаў і прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў неаднаразова ўздымалі пытаньне аб аднаўленьні вяшчаньня..

Большасьць расейцаў, якія жылі ў Таджыкістане, пакінулі гэтую краіну пасьля развалу СССР. Цяпер у Таджыкістане знаходзіцца 201-а вайсковая расейская дывізія, якая налічвае каля сямі тысяч салдат.
XS
SM
MD
LG