Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістан на дапамогу прыбыў карабель ЗША


У Карачы на дапамогу пацярпелым ад паводак прыбыў карабель з тысячамі амэрыканскіх вайскоўцаў і гэлікоптэрамі.
Раней ЗША заявілі, што выдаткуюць Пакістану ў якасьці тэрміновай дапамогі 71000000 даляраў.

Тым часам павольная рэакцыя пакістанскага ўраду на стыхію, якая ўнесла жыцьці больш як паўтары тысячы людзей і пакінула ў крытычным стане яшчэ 7 мільёнаў, выклікае вялікую крытыку ў краіне. Толькі ўчора прэзыдэнт краіны Асіф Алі Зардары ўпершыню наведаў пацярпелых ад паводак ў горадзе Сукур. Раней кіраўнік Пакістану, нягледзячы на надзвычайную сытуацыю, не спыніў свой візыт у Эўропу.
XS
SM
MD
LG