Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аэрапорты ў Вялікай Брытаніі могуць спыніць працу з-за страйку



Як паведамляе BBC, лёнданскія аэрапорты Хітроў і Стэнстэд, а таксама аэрапорты Саўтгемптану, Глазго, Эдынбургу і Абэрдзіна могуць быць зачыненыя з 23 жніўня ў сувязі са страйкам пэрсаналу.

Паводле прафсаюзаў, супрацоўнікі гэтых аэрапортаў выказаліся за страйк. Прадметам спрэчкі з кіраўніцтвам кампаніі BAA, якой належаць аэрапорты, ёсьць падвышэньне заробку. Кіраўніцтва прапанавала падвысіць заробак летась на адзін адсотак, з пэрспэктывай падвышэньня яшчэ на палову адсотка. Прафсаюзы назвалі такое падвышэньне мізэрным.
XS
SM
MD
LG