Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашкевіча судзяць у пазапрацоўны час


Міхась Пашкевіч (у цэнтры) ля Міністэрства адукацыі.

Міхась Пашкевіч (у цэнтры) ля Міністэрства адукацыі.

Як стала вядома Свабодзе, у гэты час у судзе Маскоўскага раёна Менска адбываецца судовы працэс над актывістам кампаніі «Гавары праўду!» Міхасём Пашкевічам.

Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі 12 жніўня. Паказальна, што суд пачаўся ўжо пасьля заканчэньня працоўнага дня.

Міхась Пашкевіч спрабуе прадставіць суду ўласныя аргумэнты, узятыя са зразумелых прыкладаў: маўляў, галоўныя героі фільмаў ня ёсьць іх арганізатарамі. І калі галівудзкая зорка Брэд Піт зьяўляецца ў нейкай стужцы, то нельга аўтаматычна лічыць яго вялікім рэжысэрам. Такім чынам спадар Пашкевіч спрабуе растлумачыць суду розьніцу паміж удзелам у акцыі і яе арганізацыяй.

Актывісты кампаніі «Гавары праўду!» перадалі сёньня міністру адукацыі Аляксандру Радзькову ліст з просьбай ліквідаваць упраўленьне па справах моладзі Міністэрства адукацыі. Супрацоўнікі міліцыі падчас акцыі затрымалі аднаго з актывістаў — Міхася Пашкевіча. Імпрэза была прымеркаваная да Міжнароднага году моладзі, які, згодна з ініцыятываю ААН, пачынаецца 12 жніўня 2010 году.


XS
SM
MD
LG