Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Латвіі палічаць латгалаў


Міністэрства эканомікі Латвіі, паведаміла, што ў ходзе перапісу насельніцтва заплянаванага на 2011 год, улады ўстановяць колькасьць жыхароў краіны, якія карыстаюцца латгальскай мовай, паведамляе агенцтва Delfi. У сьпіс адказаў на пытаньне "якой мовай вы карыстаецеся дома" будзе даданы і варыянт "латгальская".

Раней з адпаведнай прапановай выступіў латвійскі Саюз рэгіянальных і рэдкіх моваў.

Латгалы - нашчадкі старажытнага племені, што насяляла тэрыторыю сучаснай Латвіі да яе калянізацыі нямецкімі крыжакамі. На сёньняшні дзень колькасьць латгалаў у краіне ацэньваецца ад 100 да 300 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG