Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейцы паедуць у Кітай


На другую палову жніўня заплянавана паездка афіцыйнай дэлегацыі чыноўнікаў і бізнэсмэнаў рэгіёну ў Кітай. У ліпені вобласьць наведвала кітайская дэлегацыя, і падчас гэтага візыту намесьнік старшыні гарвыканкаму кітайскага гораду Шэньян Ван Сянкун перадаў берасьцейцам запрашэньне.

Гаворка тады ішла пра магчымыя інвэстыцыйныя прамысловыя праекты з кітайскім капіталам у рэгіёне. Гаварылася і пра магчымы ўдзел кітайскіх бізнэсмэнаў у рамонце чыгункі Баранавічы — Берасьце.

Берасьцейская дэлегацыя падчас кітайскага ваяжу прадставіць рэгіён на кантактна-каапэрацыйнай біржы. Акрамя таго, у Шэньяне адбудуцца перамовы з кітайскімі бізнэсмэнамі.
XS
SM
MD
LG