Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз 10 гадоў гібель “Курска” ўзгадваюць і ў Беларусі


Помнік загінулым на «Курску» ў Маскве
Помнік загінулым на «Курску» ў Маскве
У Расеі і ў Беларусі сёньня згадваюць трагедыю, якая роўна 10 гадоў таму здарылася ў Баранцавым моры. Згодна з высновамі адмысловай камісіі, падчас вайсковых вучэньняў 12 жніўня 2000 году ў выніку выбуху тарпэды затанула атамная падводная лодка «Курск». 23 падводнікі са 118 выжылі і да апошняга спадзяваліся на дапамогу. Але ў выніку неадладжаных дзеяньняў выратавальнікаў усе маракі загінулі.

Сярод загінулых і два беларусы — старшы памочнік камандзіра субмарыны, капітан 2 рангу Сяргей Дудко і камандзір баявой часткі, капітан 3 рангу Аляксандар Садкоў. Абодвух пахавалі ў Санкт-Пецярбургу.

У Пінску на вуліцы Завальнай, дзе некалі жыў Сяргей Дудко і ягоныя бацькі, у 2004 годзе ўсталявалі мэмарыяльную дошку. Імя беларускага падводніка носіць сярэдняя школа № 134 у Санкт-Пецярбургу. Дарэчы, пасьля трагедыі ў Піцер пераехалі і родныя Дудко.

Аляксандар Садкоў хоць сам і нарадзіўся ў Амурскай вобласьці Расеі, але зь Беларусі была ягоная маці. Так супала, што загінуў ён якраз у дзень, калі маці споўнілася 65 гадоў.

Міжнародныя СМІ дагэтуль згадваюць першую рэакцыю расейскага кіраўніцтва на гібель атамнай субмарыны. У адказ на пытаньне журналістаў — дык што ўсё ж здарылася з падлодкай «Курск»? — тагачасны прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін адказаў ляканічна: «Яна патанула». Але чаму ніхто не дапамог жывым яшчэ маракам — уцямнага тлумачэньня няма дагэтуль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG