Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране асуджаная да сьмерці выступіла па тэлебачаньні з прызнаньнем


Дзяржаўнае іранскае тэлебачаньне паказала запіс выступу жанчыны, якая была асуджаная да сьмерці за здраду мужу праз забіцьцё камянямі. Жанчына прызнавалася ў тым, што мужчына, зь якім яна здрадзіла мужу, прапанаваў яго забіць, чаму яна не запярэчыла. Раней асуджаная – Сакінэ Ашціяні адмаўляла сваю віну. Твар жанчыны быў размыты, а на яе словы (яна гаварыла па-азербайджанску) быў накладзены пераклад на фарсі. З гэтай прычыны цяжка ўстанавіць, ці была гэта на самой справе Ашціні і ці не з’яўлялася яе прызнаньне прымусовым.

XS
SM
MD
LG