Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Пакістану ўпершыню наведаў зону бедзтва


Пакістанскі прэзыдэнт Алі Асіф Зардары ўпершыню наведаў зону, пацярпелую ад паводкі. Катастрафічныя паводкі у выніку мусонных дажджоў пачаліся ў Пакістане два тыдні таму . У гэты час Зардары , удавец былой прэм'еркі Бэназір Бхута, накіраваўся зь візытамі ў Англію і Францыю. Праз два дні пасьля вяртаньня, ён вылецеў у горад Сукур, што на беразе ракі Інд.

Улады Пакістану падвяргаюцца крытыцы за марудную арганізацыю дапамогі. Тым часам мэтэаролягі папярэджваюць, што новая хваля мусонных залеваў можа прынесьці разбурэньні ў правінцыю Пэнджаб.
XS
SM
MD
LG