Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ведаеце, як расшыфроўваецца абрэвіятура БРСМ? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.



Хлопец: "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі…"

Ягоны сябра: "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі…"

Карэспандэнт: "А што для вас значыць гэтая арганізацыя?"

Першы хлопец: "Мы ўступілі ў яе, але ніякіх плюсаў, акрамя таго, што толькі грошы туды здаем".

Ягоны сябра: "Здаецца, яны нешта робяць, але ніякіх вынікаў не відаць".

Карэспандэнт: "А ад вас што патрабуецца як ад сябраў арганізацыі?"

Першы хлопец: "Ды нічога пакуль, але і плюсаў ніякіх".

Хлопец: "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Я ў яе шэрагах".

Карэспандэнт: "І што можаце пра яе сказаць?".

Хлопец: "Нічога, ды яна мне нічога і не дала".

Карэспандэнт: "А навошта ўступалі?"

Хлопец: "Проста ўступіў, і ўсё…"

Спадарыня: "Так, ведаю: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Нічога не магу пра яе сказаць, бо я ўжо ў сталым узросьце. Думаю, што, мабыць, працуюць маладыя".

Карэспандэнт: "Вы, напэўна былі ў шэрагах камсамолу. Што вам зараз узгадваецца?"

Спадарыня: "Перш за ўсё абавязковыя ўзносы ўзгадваюцца. А потым… потым нічога, проста я была маладая…"

Спадарыня:
"Ня ведаю".

Карэспандэнт:
"І ніколі ня чулі?"

Спадарыня:
"Не".

Спадар: "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Карэспандэнт: "А што можаце сказаць пра гэты саюз?"

Спадар: "Нічога". (Сьмяецца.)

Хлопец: "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — дэбілы".

Карэспандэнт: "А вы што скажаце?"

Ягоны сябра:
"Моладзевая арганізацыя, якая падтрымлівае прэзыдэнта. Раней былі піянэры, а цяпер сталі БРСМ. Я там нават працаваў, буракі палоў, нават грошы нейкія давалі".

Спадарыня: "Беларускі… нешта там… рэспубліканскі саюз моладзі… здаецца. Нічога пра яе не магу сказаць. Чула аднойчы, што яны падлеткаў півам напаілі, каб тыя ўступалі ў іх шэрагі".
XS
SM
MD
LG