Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абяцае перадаць Польшчы арыгіналы запісаў "чорных скрынак"


Расея гатовая перадаць Польшчы арыгіналы запісаў бартавых самапісцаў самалёта прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага пасьля таго, як такое рашэньне прыме расейская пракуратура. Пра гэта заявіў расейскі віцэ прэм'ер Сяргей Іваноў, адказваючы на пытаньні журналістаў. Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт 31 траўня перадаў Польшчы копіі запісаў «чорных скрынак» самалёта ТУ-154, які разьбіўся 10 красавіка пад Смаленскам. Тады загінулі ўсе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Паводле агентва Франс Прэс, сёньня польскі каталіцкі касьцёл зьвярнуўся да палітыкаў з заклікам перанесьці памятны драўляны крыж, які спантанна быў усталяваны на плошчы пасьля гібелі Качынскага і пазьней выклікаў спрэчкі. Крыж прапануюць разьмясьціць у касьцёле.
XS
SM
MD
LG