Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Добрускія міліцыянты палілі каноплі ў “зоне”


Вёска Дзям'янкі.

Вёска Дзям'янкі.

Жыхароў забруджанай радыяцыяй вёскі Дзям’янкі Добрускага раёну, які мяжуе з Бранскай вобласьцю Расеі, моцна напалохаў дым.

Аднак гэта ня быў дым ад пажараў з расейскага боку. Да яго спрычынілася мясцовая міліцыя.

Пра гэта паведаміла Свабодзе жыхарка вёскі Дзям’янкі, якая пасьля чарнобыльскай катастрофы адмовілася перасяляцца на чыстую тэрыторыю:

“У суседняй Кругоўцы міліцыя касіла каноплі ды запаліла іх. Там побач гной высахлы ляжаў – дык і гной загарэўся. Дымілася тая куча, у нас так дымам пахла. Тут побач Кругоўка й Бярозкі. Каноплі нібыта парасьлі, міліцыя іх касіла й паліла. Тут жа ў нас наўкола ўсё травой пазарастала, усюды стаіць лес. Тады тут ужо ўсё – пішы прапала як загарыцца. Ускіпіць усё тут”.
XS
SM
MD
LG