Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расгідрамет запэўнівае, што радыяцыйная абстаноўка не зьмянілася


Расгідрамет паведамляе, што радыяцыйная абстаноўка ў Расеі, у тым ліку ў раёнах, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі, не пагоршылася. Тым не менш Расгідрамет прызнае, што некаторыя з радыяцыйна-небясьпечыных аб’ектаў знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці ад зонаў узгараньня.

Учора паведамлялася, што толькі ў Бранскай вобласьці, якая знаходзіцца на мяжы зь Беларусьсю і Украінай, на забруджанах радыенуклідамі землях зафіксавана 28 пажараў. Па зьвестках спэцыялістаў Бранскага цэнтра гідрамэтэаралёгіі, на мэтэастанцыі Красная Гара , якая разьмешчаная ў найбольш забруджанай тэрыторыі вобласьці, за мінулы тыдзень радыяцыйны фон быў на ўзроўні 20-23 мкр /г.
XS
SM
MD
LG