Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам цягне з адказам заяўнікам акцыі 16 жніўня


Акцыя салідарнасьці ў Менску, 16 верасьня 2009 г.

Акцыя салідарнасьці ў Менску, 16 верасьня 2009 г.

Заяўнікі акцыі салідарнасьці 16 жніўня дагэтуль не атрымалі адказу з Менгарвыканкаму. Сёньня яны маюць намер правесьці прэсавую канфэрэнцыю ў офісе АГП.

Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, лідэр менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, перадае БелаПАН.

Заяўка на правядзеньне 16 жніўня шэсьця і мітынгу з патрабаваньнем расьсьледаваньня зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў Віктара Ганчара, Юр'я Захаранкі, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага была пададзеная ў Менгарвыканкам 16 ліпеня.
Збор удзельнікаў плянуецца ў 18 гадзін каля будынку Акадэміі навук, потым — шэсьце да плошчы Свабоды, дзе да 21.00 павінен прайсьці мітынг. Колькасьць удзельнікаў акцыі— да тысячы чалавек.

Паводле закону, за пяць дзён да правядзеньня акцыі ўлады павінны адказаць заяўнікам. Гэты тэрмін скончыўся 11 жніўня

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG