Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН шукае 459 мільёнаў для пацярпелых у Пакістане


Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў шукае 460 мільёнаў даляраў дзеля дапамогі пацярпелым ад масавых паводак у Пакістане. Адмысловы прадстаўнік ААН у гуманітарных справах Джон Холмс сказаў, што шэраг краін і міжнародных арганізацый ужо паабяцалі 150 мільёнаў, аднак больш як 300 мільёнаў усё яшчэ патрэбныя.

Холмс сказаў, што самы вялікі ўзьнёсак – 71 мільён – выдаткавалі Пакістану ЗША.

Прадстаўнік ААН у Пакістане Маўрыцыё Джуліяна паведаміў, што ў выніку павадак пацярпелі 14 мільёнаў чалавек, у тым ліку 6 мільёнаў дзяцей, і палова зь іх патрабуе неадкладнай дапамогі, каб выжыць. Тым часам, ЗША павялічылі ўтрая колькасьць верталётаў, выдаткаваных на выратаваньне пацярпелым.
XS
SM
MD
LG