Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Казахстану здушылі бунт вязьняў


У Казахстане, войскі аднавілі кантроль над турмой, дзе з панядзелка ішлі забурэньні, выкліканыя незадаволенасьцю вязьняў умовамі зьняволеньня. У выніку двухдзённага гвалту і сёньняшняга здушэньня бунту загінуў адзін чалавек, а прынамсі 60 атрымалі раненьні, паведаміў Сэрык Хайрулін, намесьнік пракурора Акмольскай вобласьці, у якой знаходзіцца вязьніца.

Хайрулін паведаміў, што колькасьць ахвяр можа павялічыцца, бо вайскоўцы працягваюць абшукваць памяшканьні турмы. На здушэньне забурэньняў у акмольскай вязьніцы былі пасланыя 120 салдат.
XS
SM
MD
LG