Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 90% расейскіх вязьняў – хворыя


"Праведзеныя праверкі паказалі, што звыш 90% зьмешчаных пад варту і асуджаных маюць розныя, часта – сацыяльна важкія захворваньні (тубэркулёз, гепатыт, ВІЧ-інфэкцыя). У 2009 годзе ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сыстэмы зарэгістравана болей за 1,2 мільёна захворваньняў, уключна з амаль 400 тысячамі, якім дыягназ быў пастаўлены ўпершыню".

Такое паведамленьне зьмешчана на сайце генэральнай пракуратуры Расеі па выніках праверкі турмаў і сьледчых ізалятараў у 80-і рэгіёнах краіны.

Сярод прычынаў называецца недахоп фінансаваньня, які складае менш за чвэрць ад неабходнага аб'ёму, а таксама недахоп кваліфікаваных кадраў, неэфэктыўнае разьмеркаваньне лекаў і зношваньне абсталяваньня.
XS
SM
MD
LG