Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі падскочылі цэны на хлеб


Цэны на хлеб у Расеі павялічыліся на 20%, у сувязі з паведамленьнямі аб нізкіх ураджаях, спрычыненых беспрэцэдэнтнай сьпёкай у краіне. У шматлікіх крамах вісяць шыльды з папярэджаньнем, што хлеб можа падаражэць яшчэ ў паўтара раза. Паведамляецца, што сьпёка зьнішчыла 10 мільёнаў гектараў пасеваў.

Прэм'ер міністар Расеі Ўладзімір Пуцін забараніў ад 15 жніўня экспарт збожжа і зьвярнуўся да астатніх чальцоў Мытнага саюзу з заклікам увесьці аналягічныя абмежаваньні. Астана адхіліла гэтую прапанову і прапанавала Маскве закупаць збожжа па рынкавых цэнах. Афіцыйны Менск свайго адказу на гэтую просьбу Крамля пакуль ня даў.
XS
SM
MD
LG