Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь наведае прэзыдэнт Татарстана


Рустам Міньніханаў

Рустам Міньніханаў

Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства замежных спраў, 12 жніўня Беларусь з працоўным візытам наведае прэзыдэнт Рэспублікі Татарстан Расейскай Фэдэрацыі Рустам Міньніханаў.

У зьнешнепалітычным ведамстве ўдакладнілі, што раніцай дэлегацыя Татарстана ўскладзе кветкі да манумэнту Перамогі, пасьля чаго адбудзецца шэраг перамоваў госьця з вышэйшымі асобамі Беларусі. Спачатку з Рустамам Міньніханавым сустрэнецца прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, пасьля чаго заплянаваная аўдыенцыя прэзыдэнта Татарстана ў Аляксандра Лукашэнкі.

Па абедзе кіраўніку расейскага рэгіёну прадэманструюць шматфункцыянальны комплекс «Менск-Арэна», пасьля чаго заплянаваны падыход Міньніханава і Сідорскага да журанлістаў. а

Сёлета Рустам Міньніханаў зьмяніў на прэзыдэнцкай пасадзе палітычнага доўгажыхара Татарстана Мінцімера Шайміева, які кіраваў рэспублікай больш за 20 гадоў і перажыў на сваёй пасадзе апошніх кіраўнікоў Расеі — Міхаіла Гарбачова, Барыса Ельцына і Ўладзімера Пуціна.

Экспэрты прызнаюць, што за апошнія гады Татарстан пераўтварыўся ў трэці паводле значнасьці рэгіён Расеі пасьля Масквы і Санкт-Пецярбургу.
XS
SM
MD
LG