Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб падрыхтаваць школьніка да новага навучальнага году, бацькам давядзецца патраціць ад 100 да 400 даляраў. Пра гэта паведаміла журналістам начальнік упраўленьня арганізацыі рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю Ніна Пашко.

Яна адзначыла, што кошт аптымальнага набору, уключаючы адзеньне і абутак, для малодшага школьніка складае ад 270 да 880 тысяч рублёў, для старшаклясьніка — ад 280 тысяч да 1 мільёна 150 тысяч рублёў.

Роўна год таму тая ж Ніна Пашко праводзіла аналягічную прэс-канфэрэнцыю. Калі грунтавацца на яе словах, летась выправіць дзяцей у школу было заўважна таньней. Набор тавараў да школы (вопратка, абутак, канцылярскія вырабы) для вучняў малодшых клясаў каштаваў ад 175 да 747 тысяч рублёў, выдаткі для старэйшых клясаў вагаліся ў межах ад 214 тысяч да 988 тысяч рублёў.

Насамрэч адпраўка дзіця ў школу каштуе бацькам нашмат даражэй, бо ў згаданыя сумы не ўваходзяць трыкатажныя вырабы — джэмпэры, швэдры, бялізна, калготы і г.д.

XS
SM
MD
LG