Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў апаўзьнёў у Кітаі перавысіла 1100


Надзеяў знайсьці жывымі больш чым 600 зьніклых у выніку апаўзьнёў на паўночным захадзе Кітаю практычна не засталося. Тым часам колькасьць ахвяраў, паводле афіцыйных дадзеных, перавысіла 1100 чалавек. Больш за 10 тысячаў вайскоўцаў і ратаўнікоў прачэсвалі завалы гразі ў правінцыі Ганьсу, на працягу трох сутак, што прайшлі ад часу катастрофы.
XS
SM
MD
LG