Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста віцебскай Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку аштрафавалі на 770 тысяч рублёў (22 базавыя велічыні) за абразу супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія яго затрымлівалі.

Актывіст быў затрыманы ў ліпені за парушэньне ўмоваў хатняй "хіміі", паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

Сяргей Каваленка спазьніўся дадому на 2 хвіліны. Паводле актывіста, затрыманьне было прэвэнтыўным перад "Славянскім базарам", а яго выказваньні былі адказам на перасьлед апазыцыянэраў у Віцебску, асабліва ж на перасьлед сымбаляў незалежнай Беларусі.

Сяргей Каваленка ў траўні асуджаны на тры гады хатняй "хіміі" за тое, што ў студзені вывесіў на гарадзкой ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг. Дадаткова суд прыгаварыў яго да выплаты міліцыянту амаль 5 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за маральныя страты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG