Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтым разам Саўка ды Грышка абмяркоўваюць культурнае жыцьцё ў Беларусі.









СПАМПАВАЦЬ



Грышка:


Мяне бянтэжаць вось якія рэчы:
Нядаўна адбывалася сустрэча
Міністра па культуры з прэзыдэнтам…
Была ў мяне надзея, аде дзе там!
Ізноў вярзуць: “Падняць эстраду трэба”.
Ўсё роўна, што садзіць сухое дрэва!
Ды ім адно – эстрада і кіно.
І ўся культура – болей не відно.

Саўка:


Завідуйце, пустыя крыціканы,
Што жызьнь культуры нашай працякает
У прэзідзента лічна на кантролі.
Акцёраў назначае ён на ролі
І раздаёт пяўцам чыны і званья…
Эстрада ж нам неабхадзіма з вамі
Как сонцэ, как уборка уражаю.
Я, напрымер, эстраду абажаю!

Грышка:

Кажы, што хочаш, але я сьцьвярджаю:
Эстрада не павінна быць дзяржаўнай!
Гэта ж абсурд, што мы карміць павінны
Бяздарную эстрадную машыну.

Саўка:

Вот выбары начнуцца, і тада ўжэ
Увідзіш ты ўсю мошч эстрады нашай.
За Беларусь! – Бальшой эстрадны празьнік
Для ўсех для нас, зялёна-бела-красных.

Грышка:

Руйнуюцца і замкі, і палацы,
Ледзьве жыве сучаснае мастацтва,
А мы ўсё гадуем дзьве каровы –
Эстраду і кіно – безвынікова!

Саўка:

Ня поняў нічыво, што вы сказалі…
У эстрадным зале ілі ў кіназале
Прыятна пасядзець посьле работы
Вздрамнуць часок-другой са ўсем народам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG