Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея разьмясьціла ў Абхазіі ракеты S-300


Галоўнакамандуючы расейскімі вайскова-паветранымі сіламі генэрал Аляксандар Зелін паведаміў, што Расея разьмясьціла адзін зэнітна-ракетны комплекс S-300 ў Абхазіі. Паводле Зэліна, ЗРК ва ўзаемадзеяньні з сродкамі СПА сухапутных войскаў будзе ажыцьцяўляць супрацьпаветраную абарону тэрыторыяў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Грузія, якая настойвае на тым, што Абхазія і Паўднёвая Асэтыя надалей застаюцца неад'емнай часткай яе тэрыторыі, заявіла, што гэтыя крокі Расеі яе занепакоілі.
XS
SM
MD
LG