Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Талібы могуць зарабіць на паводцы палітычны капітал


Спэцпасланьнік ААН у ахопленым паводкамі Пакістане Жан-Марыс Рыпэр папярэдзіў, што пакістанскія талібы могуць выкарыстаць катастрофу на сваю карысьць, удзельнічаючы ў дапамозе ахвярам паводак. Паводле Рыпэра, ваяўнікі Талібану могуць набыць палітычны капітал і падтрымку, працуючы сярод эвакуаваных. Раней сёньня талібы заклікалі пакістанскія ўлады не прымаць заходнюю дапамогу ахвярам паводак і паабяцалі самі выдзеліць на гэтыя патрэбы 20 мільёнаў даляраў.

Тым часам Злучаныя Штаты і краіны Эўразьвязу зьбіраюцца перадаць 55 мільёнаў даляраў на дапамогу ахвярам паводак, у выніку якіх больш за 1600 чалавек загінула і каля 14 мільёнаў засталіся без жытла.
XS
SM
MD
LG