Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада інтэлігенцыі ня будзе пасярэднікам у выбары адзінага


Сёньня адбылося чарговае пасяджэньне круглага стала па вызначэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмсілаў, на якім абмеркавана пытаньне каардынацыі дзейнасьці.

Дагэтуль каардынаваў дзейнасьць круглага стала кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас, які быў пасярэднікам паміж патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты. Лідэр "Эўрапейскай кааліцыі" Мікола Статкевіч патлумачыў:

"Але на мінулым тыдні сытуацыя памянялася, бо Рада вырашыла вылучыць сваіх кандыдатаў у прэзыдэнты. Гэта яе поўнае права, але гэтым крокам Рада страчвае нэўтральнасьць і ангажуецца пад частку ўдзельнікаў круглага стала, і таму больш ня можа выконваць функцыі пасярэдніка. Таму прынятае рашэньне, што старшыняваць на пасяджэньнях круглага стала будуць па чарзе самі яго ўдзельнікі. На пасяджэньні ў пятніцу будзе старшыняваць спадар Колас, а на наступным будзе ўжо старшыняваць старшыня АГП Анатоль Лябедзька".

Удзельнікі круглага стала падзякавалі Радзе беларускай інтэлігенцыі за яе ініцыятыву, якая дазволіла стварыць адзіную пляцоўку па каардынацыі дзеяньняў дэмсілаў дзеля будучай прэзыдэнцкай кампаніі. Усе пагадзіліся, што працэс вызначэньня адзінага трэба прысьпешваць. Магчыма, што апошні тэрмін будзе зацьверджаны на верасень.

Сярод удзельнікаў пасяджэньня былі У.Колас. М.Статкевіч, А,Лябедзька, прадстаўнік БХД Дзяніс Садоўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG