Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыноптыкі прагназуюць паслабленьне сьпёкі ў Беларусі напрыканцы наступнага тыдня.

Пра гэта паведаміў журналістам начальнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідрамэтэацэнтру Дзьмітры Рабаў.

Сьпёка, паводле яго, пачне паціху спадаць з 18—19 жніўня. Спадар Рабаў адзначыў, што дзённыя тэмпэратуры зьменшацца да 23—29 градусаў, ноччу чакаецца 10—17 градусаў.

У трэцяй дэкадзе жніўня надвор'е пачне настройвацца на асеньні лад. Чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Максымальная тэмпэратура днём складзе 18—25 градусаў, але ў асабліва гарачыя жнівеньскія дні ня выключана яе павышэньне месцамі да 30 градусаў.
XS
SM
MD
LG