Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыбунал ААН разгледзіць матэрыялы "Хізбалы" ў справе Харыры


Трыбунал ААН, які расьсьледуе абставіны забойства былога прэм'ер-міністра Лібану Рафіка Харыры, заклікаў лідэра групоўкі "Хізбала" прадставіць усе наяўныя сьведчаньні, якія могуць дапамагчы расьсьледаваньню.

Прадстаўнік трыбуналу запэўніў, што ўсе матэрыялы такога роду будуць дэталёва прааналізаваныя.

Лідэр "Хізбалы" шэйх Хасан Насрала ўчора заявіў, што мае дадзеныя аэрафотаздымкаў, якія ўскосна сьведчаць аб дачыненьні Ізраілю да забойства Харыры ў лютым 2005 году.

Ізраіль назваў абвінавачаньні Насралы "сьмешнымі".
XS
SM
MD
LG