Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Магілёве затрымалі актывіста руху "Гавары праўду"


Сяргей Лапуцін.

Сяргей Лапуцін.

На вуліцы Магілёва міліцыя затрымала удзельніка кампаніі "Гавары праўду" Сяргея Лапуціна. Пакуль невядома, у чым яго абвінавачваюць.

У Кастрычніцкі РАУС Магілёва, куды даставілі Сяргея, не прапускаюць актывістаў кампаніі "Гавары праўду" і не кажуць, што адбываецца з Сяргеем Лапуціным. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у пастарунку яго дапытваюць.

13.50 Міліцыянты загналі аўтамабіль актывіста ў двор РАУС для ператрусу. На гэты момант няма пратаколу затрыманьня Сяргея, і дагэтуль невядома, у чым яго абвінавачваюць. Сярод тых, хто чакаў актывіста каля пастарунку, быў юрыст незалежнага прафсаюза Сяргей Фамін, якога міліцыянты ўзялі за панятога.

15.00 Скончыўся агляд машыны Сяргея Лапуціна. Міліцыянты забралі некалькі дзясяткаў асобнікаў газэты "Электрычка" грамадзянскай кампаніі "Гавары праўда". Цяпер іх праглядаюць. У Лапуціна патрабуюць дакумэнты на перавозку друкаванай прадукцыі. Дакумэнтаў няма. Міліцыянты высьвятляюць, ці законна Лапуцін перавозіў газэты.
XS
SM
MD
LG