Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У Беларусі цана на газ для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў з 11 жніўня гэтага года павялічылася з 632 505 да 716 000 рублёў за тысячу кубамэтраў без падатку на дабаўленую вартасьць, або на 13,2%.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 5 жніўня 2010 году № 122, паведамляе БЕЛТА.

Павелічэньне кошту тлумачыцца падаражэньнем цаны закупу расейскага прыроднага газу, а таксама зьменай агульных эканамічных умоваў гаспадараньня для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў.
XS
SM
MD
LG