Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 жніўня пайшоў з жыцьця фатограф і пісьменьнік, дзяяч народнага мастацтва Вячаслаў Дубінка.

Нарадзіўся Вячаслаў Дубінка 17 сьнежня 1941 года. У 60-х гадах працаваў фотакарэспандэнтам любаньскай, салігорскай і лагойскай раёнак. Пасьля была праца ў газэтах «Звязда», «Чырвоная змена», у студыі «Фота і жыцьцё» Саюза журналістаў Беларусі, у рэстаўрацыйнай майстэрні Міністэрства культуры. З 1981 года — у часопісе «Беларусь».

Вячаслаў Дубінка быў сябрам Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Саюза мастакоў Беларусі. Ён аўтар фотаальбомаў, кніг публіцыстыкі і прозы. Вячаслаў Дубінка адрадзіў на Беларусі мастацтва выцінанкі. Таленавіты майстра называў свой улюбёны занятак выразаньнем казак.

У сваім апошнім інтэрвію ў траўні гэтага года Вячаслаў Андрэевіч гаварыў пра тое, як шкадуе аб тым, што ў маладосьці шмат растраціў жыцьцёвага запалу.

“Хоць ты пачні жыцьцё спачатку. Але цягнік пагнаў за небакрай”—цытуе яго слуцкая газэта "Інфа-кур'ер".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG