Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы заклікаюць адмовіцца ад замежнай дапамогі ахвярам паводак


Пакістанскія талібы заклікалі ўлады краіны адмовіцца ад усякай замежнай дапамогі пацярпелым ад паводак.

У заяве прадстаўніка талібаў гаворыцца, што такая дапамога, перш за ўсё амэрыканская, вядзе да "заняволеньня" пакістанцаў. Талібы абяцаюць выдзеліць на патрэбы пацярпелых 20 мільёнаў даляраў.

Заява талібаў была пашыраная ў адказ на заклік ААН да сусьветнай супольнасьці - аказаць фінансавую дапамогу Пакістану.

Як заявіў спэцпасланьнік ААН Жан-Марыс Рыпэр, толькі на аказаньне гуманітарнай дапамогі запатрабуюцца сотні мільёнаў даляраў, а для аднаўленьня нармальнага жыцьця ў пацярпелых рэгіёнах - спатрэбяцца мільярды.

Колькасьць пацярпелых ад паводак у Пакістане - 14 мільёнаў, загінулі звыш паўтары тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG