Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікае аб дапамозе ахвярам паводкі ў Пакістане


ААН выступіла з заклікам аб дапамозе амаль 14 мільёнам пацярпелых ад паводак у Пакістане. Паводле Ўправы ААН у справе каардынацыі гуманітарных пытаньняў, цяперашняя катастрофа прынесла больш шкоды, чым цунамі ў Індыйскім акіяне 2004 году, землятрус у Пакістане 2005 году і сёлетні землятрус у Гаіці ўзятыя разам. У выніку паводак 1,5 мільёна чалавекі былі эвакуаваныя на поўдні краіны і 1,5 мільёна гектараў каштоўнай ворнай зямлі было зьнішчана ў правінцыі Панджаб, тым часам як найбольш пацярпеў паўночны захад краіны, ахоплены змаганьнем з рухам Талібан.
XS
SM
MD
LG