Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Wprost" : Як Менск зможа адказаць на “Бацькава шчасьце”?


Неўзабаве беларускі кіраўнік зможа ўбачыць пра сябе чарговы фільм расейскай вытворчасьці.

Пра гэта піша польскае выданьне "Wprost".

Гэтым разам карціна будзе ігравой і паводле свайго жанру належаць да мяккага порна. Прагназуючы рэакцыю афіцыйнага Менску на расейскую кінапрадукцыю пад назвай “Бацькава шчасьце”, польскія аглядальнікі не выключаюць, што рэакцыя беларускага боку можа быць “страшнай”.

Польскае выданьне на пачатку спыняецца на няхітрай фабуле новага фільму, аўтар якога расейскі рэжысэр Аляксандр Валаў, ён жа стваральнік порна пра Саакашвілі і Цімашэнку.

Кіраўнік аднаго зь беларускіх саўгасаў Лука аднойчы даведваецца, што ў яго гаспадарку чакаецца візыт замежнай дэлегацыі. Каб аказаць гасьцям сапраўдны прыём Лука выпісвае з Масквы асаблівых даярак мадэльнай зьнешнасьці. Як піша выданьне, рэжысэр абяцае нямала пікантных сцэнаў на тле саўгаснай рэчаіснасьці. Эратычны фінал “Бацькавага шчасьця”, напрыклад, адбудзецца ў хляву.

Як пішуць польскія журналісты, “нават страшна ўявіць сабе, якім будзе адказ беларускіх кінарэжысэраў. Нарэшце, на чале Расеі стаіць дуэт Пуцін-Мядзьведзеў, асабістыя дачыненьні якіх ня надта вядомыя. А гэта адкрывае для пасьлядоўнікаў Валава вельмі цікавыя магчымасьці”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG