Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клінтан выступіла ў абарону асуджаных іранцаў


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан выступіла ў абарону асуджаных іранцаў, якіх чакае сьмяротны прысуд і заклікала ўлады Ірану не дапусьціць сьмерці праваабаронцаў.

У якасьці прыкладу Клінтан назвала справу 18-гадовага Ібрагіма Хамідзі, якому пагражае сьмяротнае пакараньне за гомасэксуальную арыентацыю, і справу Махамадзі Ашціяні – жанчыны, асуджанай да сьмяротнага пакараньня за сужэнскую здраду.

Гілары Клінтан таксама выказала занепакоенасьць лёсам іранцаў, якім пагражае сьмяротнае пакараньне за тое, што яны выказвалі нязгоду з афіцыйнымі вынікамі выбараў 2009 г.
XS
SM
MD
LG