Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэччына: тэрарысты падарвалі нафтаправод


Два чалавекі загінулі і адзін быў паранены ў выніку выбуху нафтаправоду Кіркук-Джэйхан, непадалёку ад ірацкай мяжы – паведамляе афіцыйная Анкара. Турэцкія службы бясьпекі сьцьвярджаюць, што выбух стаў вынікам тэракту.

Ніводная групоўка не ўзяла на сябе адказнасьць. Турэцкія ўлады правялі паралелі з падобнымі нападамі, якія раней зьдзяйсьнялі ваеўнікі Рабочай партыі Курдыстану.

Праз трубаправод Кіркук-Джэйхан прапампоўваецца прыблізна чвэрць ірацкай нафты, якая ідзе на экспарт.
XS
SM
MD
LG