Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 жніўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




НАДВОР’Е:

Дождж і навальніца, тэмпэратура +19-24 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Менск. У нацыянальным прэсавым цэнтры – прэсавыя канфэрэнцыі "Арганізацыя гандлю таварамі да новага навучальнага года” і "Забесьпячэньне гідрамэтэаралягічнай бясьпекі ва ўмовах зьменлівага клімату".

Менск. У Менгарвыканкаме – прэсавая канфэрэнцыя “Разьвіцьцё сфэры паслугаў горада Менску”.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

Візыт прэзыдэнта Сусьветнага банку Робэрта Зэліка ў Малдову

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

480 да н.э. – Бітва пры Фэрмапілах паміж персідскай арміяй Ксэркса і саюзным войскам грэчаскіх полісаў пад кіраўніцтвам спартанскага цара Леаніда.
1127 – Датаваньне першай узгадкі пра Горадзен (Гародню) у пісьмовых крыніцах
1794 – Другая атака расійскіх войскаў на Вільню, наступным днём горад капітуляваў.
1919 – У Нямеччыне прынятая Канстытуцыя Вэймарскай рэспублікі
2003 – НАТО бярэ камандаваньне над міжнародным міратворчым кантынгентам у Аўганістане

Нарадзіліся


1892 –Уладзіслаў Андэрс (памер у 1970), генэрал польскай арміі, сфармаваў у на тэрыторыі СССР у 1941-1943 гадах з былых ваеннапалонных і інтэрнаваных грамадзян Польшчы войска, якое ваявала супраць нацысцкай Нямеччыны.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Пачатак мусульманскага сьвята Рамадан
Армэнія – Дзень нацыі
Латвія – Дзень памяці змагароў за свабоду Латвіі
Чад – Дзень незалежнасьці

МІНУС 365:

Чэхія мае пасла ў Беларусі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Калі б ты разумеў сапраўдныя даброты жыцьця, ты не дамагаўся б чужых земляў. Я ж аддаю перавагу таму, каб памерці за Эладу, чым адзінаасобна ўладарыць над ёй.
Адказ Леаніда, спартанскага цара, які абараняў Фэрмапілы ад пэрсаў, пэрсіцкаму цару Ксэрксу, які прапанаваў Леаніду перайсьці на яго бок і стаць адзінаасобным уладаром Грэцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG