Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя менскага гатэлю «Эўропа», нягледзячы на папярэднюю дамоўленасьць, адмовілася прадставіць памяшканьне пад прэзэнтацыю праграмы «Мільён працоўных месцаў для Беларусі» патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. Мерапрыемства ў Менску заплянаванае на 25 жніўня, дагэтуль з эканамічнай праграмай кандыдата ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ўжо пазнаёміліся жыхары іншых рэгіёнаў краіны.

Як паведамілі ў офісе АГП, у размове з прадстаўнікамі партыі супрацоўнікі гатэлю далі зразумець, што рашэньне адмовіць у правядзеньні прэзэнтацыі было прынятае пад ціскам звонку.

АГП расцэньвае гэтую адмову як прызнаньне таго, што праца, якая робіцца камандай Раманчука, — пэрспэктыўная і таму выклікае засьцярогу з боку ўладаў. Зь іншага боку, гэта чарговае сьведчаньне таго, што з набліжэньнем прэзыдэнцкай кампаніі ў дэмакратычных партый і рухаў істотна звужаюцца магчымасьці для камунікацыі з актывістамі і выбарцамі.


XS
SM
MD
LG