Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як расказаў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі першы намесьнік міністра лясной гаспадаркі Мікалай Крук, урон, які наносяць лясному фонду Беларусі ураганы, з кожным годам павялічваецца.

Па яго словах, у 2008 годзе ў выніку стыхійнага бедзтва суцэльнай ці частковай высечцы падлягала больш за 700 тысяч кубамэтраў драўніны. Летась гэтая лічба перавысіла 1 мільён 200 тысяч кубамэтраў. Ад пачатку 2010 года ўжо пашкоджаныя звыш 1 мільёна 410 тысяч кубамэтраў лесу.

Спадар Крук удакладніў, што только за мінулыя выходныя ў Беларусі ўраганам зьнішчана 465 тысяч кубамэтраў лясных пасадак, пераважна ў Менскай вобласьці. Найбольшы ўрон прычынены лясам у Бярэзінскім, Чэрвеньскім, Барысаўскім і Смалявіцкім раёнах. У той ці іншай ступені пацярпелі 74 лясныя гаспадаркі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG