Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане арыштаваны былы прэм'ер


Кіргіскія ўлады арыштавала Ігара Чудзінава, які з 2007 па 2009 гады займаў пасаду прэм'ер міністра Кіргізстану, пры папярэднім прэзыдэнце Курманбеку Бакіеве. Нацыянальная служба бясьпекі краіны паведаміла, што Чудзінаў здаўся добраахвотна. Пасьля свайго сыходу з прэм'ерскай пасады Чудзінаў ачольваў Фонд разьвіцьця Кіргізстану. Часовы ўрад, які прыйшоў да ўлады сёлета ў выніку красавіцкага перавароту, распачаў расьсьледаваньне дзейнасьці фонду, паводле закідаў у раскраданьні сродкаў і іншых злачынствах, што нібыта зьдзяйсьняліся пад яго прыкрыцьцём.
XS
SM
MD
LG