Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Як заявіў на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў старшыня канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка, Беларусь зьбіраецца скараціць долю імпартаванага піва на ўнутраным рынку да 5% зь цяперашніх 30%.

Праўда, здарыцца гэта ня заўтра, а цягам пяці наступных гадоў. Сёньня ўрадавыя чыноўнікі разглядалі вынікі рэалізацыі праграмы разьвіцьця піваварнай галіны за 2006-2010 гады і прыйшлі да несуцяшальнай высновы — беларускі піўны рынак фактычна падзялілі паміж сабой расейскія і ўкраінскія вытворцы.

З улікам несуцяшальных для беларускіх бровараў тэндэнцый акрэсьленая задача на наступную пяцігодку — рост экспарту беларускай прадукцыі і скарачэньне імпарту да 5% ад аб’ёму ўнутранага рынку.

«Белдзяржхарчпрам» таксама прапануе ўвесьці піва ў балянс так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, што дазволіць выраўняць аб’ёмы ўвозу і вывазу піўной прадукцыі з Расеі. Пра мэханізмы стрымліваньня ўкраінскага піва пакуль не паведамляецца.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG