Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пандэмія сьвінога грыпу скончылася сёньня


Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (WHO) абвясьціла сёньня аб заканчэньні пандэміі грыпу АH1N1.

"Узроўню трывогі "пандэмія" ў сьвеце больш няма. Мы цяпер увайшлі ў пост-пандэмічны пэрыяд", - паведаміла ачольніца WHO Маргарэт Чан.

Рашэньне аб адмене рэжыму пандэміі было прынятае паводле ацэнак экспэртаў арганізацыі.

З моманту пачатку эпідэміі "сьвінога грыпу" ў красавіку мінулага году вірус забіў болей за 18 тысяч чалавек, падае агенцтва Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG