Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН арганізуе гуманітарную дапамогу Пакістану


ААН заявіла, што галоўным прыярытэтам гуманітарных праграмаў будзе дапамога 6 мільёнам пакістанцаў, якія пацярпелі ад паводак. Прэсавы сакратар ААН Элізабет Бырс заявіла, што сродкі будуць накіроўвацца людзям, якія патрабуюць непасрэднай гуманітарнай падтрымкі , гэта значыць, той, безь якой ня змогуць выжыць. Намесьнік Генэральнага сакратара ў гуманітарных пытаньнях Джон Холмс рыхтуе заклік да міжнароднай супольнасьці аб выдзяленьні сродкаў.

Паводле ўрадоўцаў, памеры катастрофы ў Пакістане перавышаюць памеры шкодаў цунамі ў 2004-м годзе, землятрусу ў Пакістане у 2005-м і землятрусу на Гаіці ў 2010-м разам узятых.
XS
SM
MD
LG